22.10.2019 / 15:05

95-гадовы экс-прэзідэнт Джымі Картэр трапіў у бальніцу з пераломам костак таза

kremlin.ru

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр быў шпіталізаваны з пераломам костак таза пасля таго, як паваліўся ў сваім доме ў мястэчку Плейнс (Джорджыя).

«Ён у добрым настроі і з нецярплівасцю чакае выздараўлення», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра Картэра.

Экс-прэзідэнта даставілі ў медыцынскі цэнтр Phoebe Sumter, дзе яму акажуць неабходную дапамогу.

Картэру 95 гадоў, ён быў прэзідэнтам ЗША ў 1977-1981 гадах і лічыцца галоўным доўгажыхаром сярод усіх, хто калі-небудзь займаў гэту пасаду.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру