22.10.2019 / 15:27

Якія маркі аўто не цікавыя зладзеям 8

У тройку самых папулярных марак машын, што выкрадаюцца зладзеямі, увайшлі ВАЗ (17%), Volkswagen (12%) і Audi (8%). Паводле звестак галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС, значна радзей прыходзіцца шукаць Ford (6,4%), Opel (6%), Merсedes-Benz (5,2%), паведамляе сталічная міліцыя.

Ніводнай заявы не паступіла ад уладальнікаў Subaru, Scania, Saab, Porsche, Jeep Grand Cherokee, Dodge, Lancia. Аднак ім усё ж не варта спадзявацца на супрацьугонныя ўласцівасці - хутчэй за ўсё, справа ў не гэтак шырокай распаўсюджанасці гэтых марак.

 Цяжэй за ўсё шукаць машыны, якія не валодаюць складанай сістэмай абароны і ідэнтыфікацыі - гэта BMW, Toyota і Lexus.

За 9 месяцаў гэтага года зарэгістравана 596 угонаў і крадзяжоў аўтатранспарту, знайшлі 552 аўтамабіля.

NN.by

2
Satan / Адказаць
22.10.2019 / 16:03
Аднак ім усё ж не варта спадзявацца на супрацьугонныя ўласцівасці - хутчэй за ўсё, справа ў не гэтак шырокай распаўсюджанасці гэтых марак.
Ну, ясное дело. Лянч на весь Минск пару десятков мож наберется. Машина неплохая, кстати. У знакомого есть. Но она 2009-11гг даже в родной Италии стоит порядка 7-8к евро. А пока доедет до Беларуси и растаможится... короч, беларус вместо этой самой Лянчи скорее купит новое Рено российской сборки за эти деньги.
А Scania распространена канеш. Но... угнать-то может её и угонишь, но куда потом эту фуру деть =)

8
Несцераў / Адказаць
22.10.2019 / 16:33
Satan, Сканія фуры не выпускае. Шведскі завод спецыялізуецца на седзельных цягачах і аўтобусах.
2
Satan / Адказаць
22.10.2019 / 17:21
Несцераў,  ну у вас совсем мелочные придирки)) Все ж понимают, что понимается в народе под фурой. Никто не выражается, что мол это вот - седельный тягач, а вот там - седельный автопоезд.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру