22.10.2019 / 16:05

У Брэсцкай крэпасці знайшлі 273 гранаты

Паведамленне аб знаходцы паступіла ў міліцыю сёння днём ад супрацоўнікаў ААТ «Брэстрэстаўрацыя». Падчас земляных работ на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» — «Усходні форт» яны знайшлі 5 гранат Ф-1.

На месца здарэння неадкладна выбылі вайскоўцы сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5526, якія знайшлі яшчэ 268 аналагічных гранат і 240 узрывальнікаў.

Усе боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе прэс-служба міліцыі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру