22.10.2019 / 16:26

Мінчук прайграўся на гульнявых аўтаматах — і адпомсціў ім 1

Жыхар Мінскага раёна пашкодзіў два гульнявыя аўтаматы пасля таго, як прайграў. Сума шкоды склала 1 600 рублёў, паведамляюць Мінск-навіны.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 17 кастрычніка ў ігральным клубе ў Мінскім раёне. Мужчына некалькі разоў прайграў і ў парыве злосці разбіў кулакамі экраны гульнявога абсталявання.

Супрацоўнікі клуба выклікалі міліцыю. У момант затрымання 41-гадовы грамадзянін быў п'яны.

NN.by

2
Скураныя крылы / Адказаць
22.10.2019 / 17:26
І вось тут узнікае цікавае пытанне: што лепш, "дарэмшчына" ці "манна нябесная"?
 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру