Ілюстрацыйнае фота Yauhen_D, Shutterstock.com.
Як сведчыць свежы даклад Global Wealth Report швейцарскага банка Credit Suisse, у Беларусі каля 7400 даляравых мільянераў.
Гэта больш, чым у Грузіі (2,9 тыс.) і Літве (6,9), але менш чым у Латвіі (9,2) і Украіне (35,0). Прыкладна столькі ж, колькі ў Беларусі, даляравых мільянераў у Эстоніі (7,2) пры насельніцтве ў сем разоў меншым.
Дыяграма тэлеграм-канала Эканоміка.
Па колькасці даляравых мільянераў у пераліку на тысячы жыхароў наша краіна займае апошняе месца ў рэгіёне. Даходы ў Беларусі размяркоўваюцца найбольш роўна між усімі слаямі насельніцтва.
На сярэдзіну 2019 года ў свеце налічвалася 46,8 мільёна чалавек, якія маюць больш за $ 1 млн. З іх у ЗША жывуць 18,614 млн.
Толькі за гэты год у ЗША з'явілася 675 тыс. мільянераў. Гэта перасягнула сукупны паказчык новых мільянераў наступных дзевяці краін рэйтынгу — Японіі, Кітая, Германіі, Нідэрландаў, Бразіліі, Індыі, Іспаніі, Канады і Швейцарыі.
Аднак па агульнай колькасці мільянераў Кітай Штаты апярэджвае.