22.10.2019 / 18:57

Лукашэнка падчас перапісу насельніцтва назваў роднай мовай беларускую 42

Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у перапісе насельніцтва. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Карэспандэнт пацікавіўся ў прэс-сакратаркі, ці ўзяў Аляксандр Лукашэнка ўдзел у перапісе і якім чынам: сам запаўняў анкету або, магчыма, запланаваў сустрэчу з перапісчыкам.

«Пра важнасць гэтай маштабнай акцыі для далейшага развіцця краіны залішне казаць не трэба. Таму прэзідэнт, безумоўна, не застаўся ад яе ў баку. Удзел у перапісе кіраўнік дзяржавы ўжо ўзяў, яшчэ на мінулым тыдні. Запоўніў перапісныя лісты і перадаў іх у Белстат», — сказала Наталля Эйсмант.

Яна таксама адказала на папулярнае пытанне датычна моўнай часткі. У прыватнасці, на якой мове Лукашэнка запаўняў анкету, і якую пазначыў у графе «родная мова». «Тут усё проста: запаўняў анкету прэзідэнт на рускай мове, у графе «родная мова» (засвоеная першай у раннім дзяцінстве) пазначыў беларускую», — паведаміла прэс-сакратарка.

5
Алег С. / Адказаць
22.10.2019 / 19:06
У Копысі гэта праўдападобна.
10
Непрыхвасьцень / Адказаць
22.10.2019 / 19:13
нечакана. хоць у гэтым я з сашкай падобны.. 
4
Малады / Адказаць
22.10.2019 / 19:17
У Копысі ды вёсцы Александрыя ў 1954-55 гадах яшчэ размаўлялі па-беларуску. А сам ён на сваёй роднай мове выступаў 4 (чатыры) разы за 25 (дваццаць пяць) з гакам гадоў. Гэтым усё сказана.
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру