Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што турэцкая ваенная аперацыя «Крыніца міру» на поўначы Сірыі спыняецца. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

Па словах кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Расіі, цяпер усё будзе залежаць ад адвядзення курдскіх узброеных фармаванняў.

Турцыя і Расія дасягнулі пагаднення па вывадзе курдскіх атрадаў народнай самаабароны (YPG) і іх узбраення за межы зоны бяспекі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што рашэнні, на якія ўдалося выйсці па выніках перамоў з кіраўніком Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, будуць «важнымі, калі не лёсавызначальнымі», перадае карэспандэнт РБК.

На сірыйска-турэцкую мяжу з боку Сірыі будуць уведзены падраздзяленні расійскай ваеннай паліцыі і сірыйскай памежнай службы.

Расійскія ваенныя паліцэйскія будуць уведзены з 12.00 23 кастрычніка на ўчастках мяжы Турцыі і Сірыі, якія знаходзяцца па-за межамі правядзення аперацыі Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0