22.10.2019 / 21:14

Калумбійскага палітыка злавілі з какаінам у пратэзе 3

Палітык быў арыштаваны ў аэрапорце Калумбіі з сямю кілаграмамі какаіну ў пратэзе, паведамляе Daily Mail.

Віктар Уга Агудэла збіраўся сесці на рэйс у Франкфурт 7 кастрычніка ў аэрапорце Багаты. Да яго падышлі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з наркотыкамі, спрабуючы даведацца, ці патрэбна яму дапамога, таму што яны заўважылі, што з яго нагой нешта не так. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пасадзілі яго ў інваліднае крэсла.

Пасля агенты выявілі какаін, калі правялі пратэз нагі праз сканер.

Кошт партыі наркотыкаў — 175 000 даляраў.

Па невядомых прычынах Агудэлу неўзабаве выпусцілі з-пад варты.

NN.by

1
Зiма / Адказаць
22.10.2019 / 21:38
Какие ваши доказательства?
3
гыгыгы / Адказаць
22.10.2019 / 22:38
Неяк зайшоу у адной буржуйскай краине у адзел па барацьбе з наркотыками, ну и накурана у их там! Дагэтуль пытаюся ник памяняць нияк не атрымливаецца!
0
Юрий / Адказаць
23.10.2019 / 10:23
Зiма, відаць уласна доказаў і не хапіла, што прыйшлося адпусціць)) можа сказаў: самі ж бачыце, нага ўвогуле не мая))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру