22.10.2019 / 21:43

Азонавая дзірка над Антарктыдай зменшылася да рэкорднага памеру 1

У пачатку гэтага месяца азонавая дзірка над Паўднёвым полюсам дасягнула свайго мінімальнага памеру з моманту выяўлення — 10 мільёнаў квадратных кіламетраў, паведамляе Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША.

Спадарожнікі NASA і NOAA (Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў) ужо даўно вядуць назіранні за азонавым слоем нашай планеты. Сёлета спадарожнікі ў трэці раз за 40 гадоў дазволілі назіраць незвычайную з'яву: дзеянне цёплых тэмператур у пачатку зімы спарадзіла ўмацаванне азонавага слоя.

Сёлета дзірка паменшылася да рэкордных памераў — усяго 10 мільёнаў квадратных кіламетраў.

Навукоўцы чакаюць, што пад уздзеяннем надвор'я і на фоне зніжэння выкарыстання хлорфторвугляродаў у прамысловасці да 2070 года памер азонавай дзіркі зменшыцца да ўзроўню 1980 года.

NN.by

17
Зiма / Адказаць
22.10.2019 / 21:50
Хрэн з гэтай дзipкай. Зараз ужо праблема с тэмпературай а не з ультрафiялетам
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру