22.10.2019 / 21:59

Джонсан ізноў разгромлены ў парламенце, Brexit 31 кастрычніка амаль дакладна не адбудзецца 3

Палата абшчын нанесла новае паражэнне прэм'ер-міністру Борысу Джонсану, адмовіўшыся ў тэрміновым парадку прымаць пагадненне аб выхадзе Брытаніі з ЕС. Гэта амаль дакладна прывядзе да новай адтэрміноўкі Brexit і датэрміновых выбараў, піша BBC.

Палата абшчын адхіліла прапанову ўрада ў паскораным тэмпе, каб паспець да дня Brexit, 31 кастрычніка, прыняць закон аб ратыфікацыі пагаднення аб выхадзе Брытаніі з ЕС.

Раней у аўторак Борыс Джонсан заявіў, што калі паскораны графік будзе адкінуты дэпутатамі, а Еўрасаюз вырашыць даць Брытаніі доўгую адтэрміноўку, то ён адкліча пагадненне з парламента і замест гэтага будзе дамагацца правядзення выбараў у найбліжэйшы час.

Пасля галасавання Джонсан сказаў: «Я пагавару з краінамі ЕС пра іх намеры, і мы зробім паўзу ў разглядзе гэтага закона, пакуль яны не прымуць рашэнне».

NN.by

5
мясцовы2 / Адказаць
23.10.2019 / 07:16
Зараз самы час брытанцам выйсці на вуліцы і патрабаваць ад урада, парламенту ды кантытуцыйнага суда перагледзець мэтазгоднасць і вынікі таго сумнагавядомага знешненавязанага плебісцыту
0
Той самы / Адказаць
23.10.2019 / 11:12
мясцовы2, перш чым пісаць дурату, падумайце сем разоў...

Народ прагаласаваў за брэсіт. І вось тут добра бачна, як левакі ставяцца да дэмакратыі, да волі народа. У Парляманце склалася наступная сітуацыя, пасьля таго, як Кансэрв. партыі здрадзілі 21 дэпутат, большасьць апынулася ў руках лейбарыстаў.

І ў такіх умовах, парлямант адмаўляецца распускацца і ісьці на новыя выбары. Пры гэтым яны жадаюць каб улада пакуль заставалася ў ... парлямантскай меншасьці, што супярэчыць  дэмакратыі...
1
Вадзім / Адказаць
23.10.2019 / 16:21
Той самы, перш чым кідацца ў маніпуляцыі, лепш думаць.

1) Рэферэндум быў кансультатыўны. Парламент ніяк не абавязаны выконваць тое рашэнне. Тое што ўвогуле нейкія перамовы вядуцца - гэта і ёсьць дэмакратыя і павага да выніку кансультатыўнага рэферэндума.

2) За выхад прагаласавалі 51,89% прыняўшых удзед у галасаванні, альбо па-іншаму - 37,5% выбаршчыкаў. Ніхто ня ведае, як прагаласавалі б непрыйшоўшыя, але з улікам кансультатыўнасьці рэферэндуму, парламент мае права і не прыслухацца да меншасьці.

3) Людзі і народы маюць права на зьмену меркавання і адмену прынятых рашэнняў ці законаў. Зноў жа, з улікам таго што за выхад выказалася ўсё ж менш за 50% выбарцаў, цалкам магчымы паўторны рэферэндум, на які нарэсьце дойдуць і выкажуцца не дайшоўшыя на першы.
Ёсьць меркаванне, што праціўнікі ЕС былі вельмі актыўнымі, а прыхільнікі - пасіўнымі, бо ня верылі ў магчымасьць выхаду. З гэтага і вынікае моцнае жаданне правесьці паўторны рэферэндум. Пазбаўляць народ права на такі рэферэндум - вось гэта і ёсьць не-дэмакратыя.

Карацей, выйдуць яны зь ЕС, ці не, брытанцы самі разьбяруцца. А нам бы са сваёй дзяржавай разабрацца. Работы непачаты край.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру