22.10.2019 / 23:28

Фэйсбук і інстаграм пачнуць маркіраваць фэйкавыя публікацыі, а таксама пазначаць дзяржаўныя СМІ

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў Facebook з'явяцца адзнакі на фэйкавых навінах і матэрыялах падкантрольных дзяржавам СМІ.

Быў запушчаны сэрвіс Facebook Protect, дзякуючы якому кандыдаты на дзяржаўную пасаду або чыноўнікі і іх каманды змогуць аб'яднаць свае профілі.

На працягу лістапада ў Facebook і Instagram на матэрыялах, якія іншыя адзначылі, як ілжывыя або часткова непраўдзівыя, з'явяцца адзнакі са спасылкамі на матэрыялы, што абвяргаюць дэзінфармацыю. Прасоўванне фэйкавых публікацый будзе больш складаным.

Акрамя гэтага, сацыяльная сетка пачне барацьбу з кантраляванымі дзяржавамі сродкамі масавай інфармацыі. Пачынаючы з лістапада такія СМІ будуць маркіравацца, а з пачатку 2020 года плануецца ўкараненне адпаведных маркіровак і на допісы. У Facebook звяртаюць асаблівую ўвагу на тое, што гаворка ідзе не пра ўсе СМІ, якія фінансуюцца дзяржавай, а толькі пра тыя, якія знаходзяцца пад непасрэдным кантролем.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру