Трагедыя адбылася 22 кастрычніка днём у адным з гмахаў па вуліцы Маскоўскай, паведамляе «Вячэрні Брэст».

Цела дзяўчынкі выявілі відавочцы, якія выклікалі хуткую і МНС. Але дапамагчы непаўналетняй ужо было нельга — падзенне з вышыні аказалася фатальным. У Следчым камітэце факт інцыдэнту пацвердзілі, аднак пакуль што ўстрымліваюцца ад версій і падрабязных каментароў. Вядома толькі, што загінулая пражывала ў гэтым жа доме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0