Прэм'ер-міністр Сяргей Румас выступіў з прапановай будаўніцтва хуткаснай магістралі, якая звяжа сталіцы Расіі, Беларусі і Германіі, паведамляе ТАСС.
Абмяркоўваецца праект будаўніцтва высакахуткаснай магістралі Масква — Мінск. Румас, сустракаючыся разам з калегамі з Расіі і Узбекістана, прапанаваў падоўжыць гэтую магістраль да Берліна.
Мядзведзеў выказаў занепакоенасць, што гэтая ініцыятыва можа сутыкнуцца з «бюракратычнымі» праблемамі.
— Але да Мінска сапраўды магчыма, — сказаў расійскі прэм'ер.