У вёсцы Лутава-Сяльцо Ушацкага раёна мужчына зваліўся ў бітумнае сховішча, паведамілі БелТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне пра інцыдэнт паступіла ратавальнікам 22 кастрычніка ў 21.11: мужчына, зваліўшыся ў сховішча, самастойна не мог адтуль выбрацца.
Ратавальнікі дасталі мужчыну з бітумнай пасткі. Пацярпелага прыйшлося шпіталізаваць.