23.10.2019 / 10:39

У Серабранцы дзве кампаніі падлеткаў пабіліся сценка на сценку. Затрыманыя пяцёра хлопцаў 7

Пяцёра жорстка збілі аднаго.

Праваахоўнікі РУУС Ленінскага раёна Мінска сумесна з супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама высветлілі асобы хлопцаў, якія жорстка збілі 15-гадовага падлетка ў Серабранцы

Інцыдэнт адбыўся на спартыўнай пляцоўцы, размешчанай на праспекце Ракасоўскага. Дзве кампаніі падлеткаў вырашылі высветліць, хто мацнейшы. У выніку пяцёра хлопцаў жорстка збілі 15-гадовага падлетка. Яго са шматлікімі траўмамі галавы і тулава даставілі ў бальніцу, адкуль у міліцыю і паведамілі пра здарэнне, — распавяла sb.by падрабязнасці прадстаўнік міліцыі Мінгарвыканкама Дар'я Бабок.

На пошук хуліганаў быў накіраваны ўвесь асабісты склад аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС. Хуліганаў хутка знайшлі. У бойцы ўдзельнічалі раней быў судзімы за хуліганства 18-гадовы мінчанін і чацвёра яго таварышаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Менавіта гэтыя пяцёра збілі аднаго, хоць першапачаткова бойка пачыналася ў стылі разборак дзевяностых — сценка на сценку. У дачыненні затрыманых праводзіцца разбіральніцтва.

9
Satan / Адказаць
23.10.2019 / 10:47
Серебронкс консервативен поболее, чем КХП с Пазняком.
2
любите родину мать вашу / Адказаць
23.10.2019 / 10:59
не зразумеў: біліся "сьценка на сьценку", а ў выніку "сьценка" зьбіла аднаго? а што гэтым часам рабіла другая "сьценка"? кінулася на ўцёкі? ну, у "нулявыя і раньней, такой бы "беглай сьценцы" мала б не атрымалася!
7
мясцовы2 / Адказаць
23.10.2019 / 11:04
хранители традиций райончика
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру