Адбылася бяда каля 15-й гадзіны дня ў нядзелю, 20 кастрычніка.
Відавочцы распавялі, што цела хлопца ўпала з дома №7 па вуліцы Шугаева, што ва Уруччы.
Фота — vk.com/my_uruchie
Пасля смерці хлопца ўсіх насцярожыў адзін момант. Красоўкі ляжалі вельмі далёка ад цела. Таму адразу пачаліся версіі аб забойстве. Па суседзях папаўзлі чуткі, што хлопца выкінулі ці то з акна, ці то з агульнага балкона, прыкладна на 19-21 паверсе.
Але ж, хутчэй за ўсё, тое быў суіцыд. Следчы камітэт пакуль праводзіць праверку, справа па факце забойства яшчэ не заведзеная, распавялі ў СК парталу Onliner.by. Таксама следчыя паведамілі, што загінуламу было 28 гадоў.
Да таго ж вядома, што жыхар дома Дзяніс займаўся ўстаноўкай відэакамер у пад’ездзе дома, у яго кватэры знаходзіцца сервер, на якім захоўваецца відэа з камер. Але міліцыя пакуль не звярталася да яго па запісы.
Мясцовыя жыхары даўно называюць гэты дом «Домам жахаў». Кажуць, раней тут хапала і наркаманаў, і суіцыднікаў. Але ў апошні час жыхары арганізаваліся, паставілі відэакамеры, стварылі агульны чат. Стала спакайней.