daily mail

daily mail

У англійскім графстве Эсэкс выяўлены грузавік з 39 целамі ўнутры. Машына была прыпаркаваная ў прамысловай зоне гарадка Грэйс, піша Бі-бі-сі.

Паліцыя прыбыла на месца каля паловы другой ночы. Паведамляецца, што кіроўца грузавіка — 25-гадовы ірландзец — арыштаваны па падазрэнні ў забойстве.

Аб загінуўшых пакуль вядома толькі тое, што гэта 38 дарослых і адзін падлетак. Афіцэр мясцовага дэпартамента паліцыі Эндру Марынэр папярэдзіў, што ўстанаўленне асоб ахвяр можа заняць шмат часу.

Устаноўлена, што грузавік прыбыў з Балгарыі і заехаў на тэрыторыю Вялікабрытаніі ў нядзелю.

«Мы арыштавалі кіроўцу грузавіка па падазрэнні ў дачыненні да здарэння, ідзе расследаванне», — сказаў Марынер.

Вакол зоны выяўлення грузавіка ўсталяваны паліцэйскі кардон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0