Удзельніца Паралімпійскіх гульняў у Лондане і Рыа-дэ-Жанейра Марыке Верворт прайшла эўтаназію. Верворт пайшла з жыцця ва ўзросце 40 гадоў ўвечары 22 кастрычніка.

«Мы ніколі не забудзем ні яе выдатныя спартыўныя дасягненні, ні яе мужнасць перад тварам хваробы», — цытуе выданне SudInfo заяву кіраўніка Паралімпійскага камітэта Бельгіі Ан Д'Іетэрен.

Верворт, у якой дыягнаставалі рэдкае дэгенерацыйна цягліцавае захворванне, стала паралімпійскай чэмпіёнкай у стометроўцы на калясках на Гульнях у Лондане ў 2012 годзе, а таксама заваявала срэбра і бронзу на дыстанцыях 400 і 100 метраў у Рыа-дэ-Жанейра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0