Здарэнне адбылося 22 кастрычніка ў 19.20, паведамляе абласная міліцыя.
39-гадовы кіроўца «Мэрсэдэсе Спрынтар» на дарозе Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы пры сустрэчным раз'ездзе здзейсніў наезд на 68-гадовага веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным кірунку.
Пры гэтым ні веласіпедыст, ні ровар не былі пазначаныя святлоадбівальнікамі.
У выніку наезду веласіпедыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.