Дзяніс Ціханенка, былы памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай, абвесціў у фэйсбуку, што пачынае падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў — 2020.
Ён збіраецца раскручваць хэштэг #ёнвамнебацька.
Сярод канкрэтных прапаноў Ціханенкі — не абкладаць ніякімі падаткамі мінімальны даход грамадзян (1020 рублёў) і вярнуць танную размытнёўку аўтамабіляў.
Свой допіс палітык суправаджае яшчэ адным запамінальным слоганам: «ЦІХАНенка — ЛУКАШэнка. Пяць літар, якія зменяць ваша жыццё да лепшага».