Учора ў 18:56 у міліцыю паступіла паведамленне, што па вёсцы Палыкавічы ў бок Магілёва рухаецца «Аўдзі» серабрыстага колеру, прычым парушае Правілы дарожнага руху. А кіроўца, магчыма, знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Напярэймы машыне выехаў нарад батальёна ДАІ.

Праязджаючы па вул. Крупскай у Магілёве ў раёне Палаца гімнастыкі нарад ДАІ звярнуў увагу на аўтамабіль, які рухаўся па сустрэчнай паласе: гэта і была тая самая «Аўдзі».

Каб спыніць парушальніка, а таксама каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў, супрацоўнікі ДАІ прынялі адзіна правільнае рашэнне: спынілі патрульны аўтамабіль з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга і чырвонага колеру на шляху руху правапарушальніка. Тым самы яны заблакавалі дарогу на ажыўлены пешаходны пераход і скрыжаванне.

Аднак кіроўца «Аўдзі» праігнараваў патрабаванні і здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем ДАІ. У выніку ДТЗ транспартным сродкам прычыненыя механічныя пашкоджанні.

Як паказала экспертыза, кіроўца «Аўдзі» знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (0,8 праміле). У дачыненні да яго складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, стварэнне аварыйнай абстаноўкі і за адсутнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0