На працэсе над Змітром Паліенкам прайшлі судовыя спрэчкі, піша Радыё Свабода.

Прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачвання Аляксандр Кароль заявіў, што лічыць віну Змітра Паліенкі ў асабліва злосным хуліганстве даказанай цалкам, а ў пацярпелага Юрына няма падстаў да агаворвання Паліенкі.

Тое, што ніхто са сьведак не бачыў самога інцыдэнту, не сведчыць, мяркуе пракурор, на карысць Змітра Паліенкі.

«Трэба крытычна паставіцца да паказанняў Паліенкі, што Юрын быў у нецвярозым стане і нібыта сам пачаў з ім канфлікт», — заявіў пракурор. Паводле пракурора, паказанні пацярпелага Юрына збольшага паслядоўныя, а «той факт, што пацярпелы па-рознаму ацэньваў ступень свайго алкагольнага ап’янення», не пацвярджае пазіцыю падсуднага, лічыць пракурор.

Што да паказанняў Змітра Паліенкі, то пракурор назваў іх непаслядоўнымі. На думку абвінаваўцы, Паліенка «груба парушыў парадак», ён хворы на алкагалізм, адбываў раней пакаранне за крымінальнае злачынства, не выправіўся і зноў учыніў крымінальнае злачынства.

Пракурор папрасіў прысудзіць Паліенку 6 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму, але 1 год зняць па амністыі. Таксама пракурор папрасіў для Паліенкі прымусовага лячэння ад алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?