Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю казахскаму агенцтву «Хабар» назваў умовы для паспяховай рэалізацыі праекта па пастаўцы і перапрацоўцы нафты з Казахстана ў Беларусь, перадае карэспандэнт БелТА.

«Я думаю, што ў нас атрымаецца з пастаўкамі і перапрацоўкай нафты, калі мы дамовімся па цане. Ну, а чаму не дамовіцца? Мы разам можам перапрацоўваць вашу нафту і прадаваць на прэміяльным еўрапейскім рынку, украінскім рынку, на любым, таму што якасць, выхад добры ў нас нафтапрадуктаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што ў Еўразійскім эканамічным саюзе неабходна развіваць двухбаковыя кантакты паміж краінамі-ўдзельніцамі. «Трэба, каб былі сумесныя праекты. І не толькі казахстанска-расійскія, беларуска-расійскія, але і наўпрост — Казахстан — Беларусь», — растлумачыў Лукашэнка.

Аднак на шляху развіцця такіх кантактаў часта даводзіцца пераадольваць рознага роду перашкоды. «Мы часам самі сабе ствараем гэтыя бар'еры. У нас няма поўнай уніфікацыі нацыянальнага заканадаўства. Рашэнні, якія мы часам прымаем, мы іх не адаптуем і ня ўносім змяненні ў нацыянальныя заканадаўствы, не імплементуем. Гэтыя пытанні, фактычна суб'ектыўнага характару, іх трэба здымаць, бар'ераў быць не павінна», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Зноў жа паўтаруся: калі ёсць бар'еры ўнутры нашага саюза, Казахстан пачынае глядзець вакол: а як рухацца, у якім кірунку, калі тут закаркавалі, калі тут няма руху нафты ў напрамку саюзніка, Беларусі (Расія не прапускае гэтую нафту), тады казахстанцы пачынаюць глядзець на Кітай, пачынаюць глядзець паўднёвей — на Пакістан, Індыю. Туды будуць пастаўляць гэтыя прадукты. Гэта нармальна? Гэта ненармальна», — працягнуў беларускі лідар.

«Я думаю: калі Расія зацікаўлена ў развіцці нашага эканамічнага саюза, яна не стане перашкаджаць гэтаму, — дадаў Лукашэнка. — Таму што калі мы пачнем блакаваць агульныя праекты ў ЕАЭС, ну што ж, як я часта кажу, тады іншыя краіны, як Беларусь, Казахстан, будуць шукаць шчасця на баку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0