23.10.2019 / 21:39

Літва: Няма ніякіх ваенных пагроз суверэнітэту Беларусі з заходняга боку 16

Міністр нацыянальнай абароны Літвы Раймундас Каробліс пракаментаваў занепакоенасць Беларусі з нагоды размяшчэння амерыканскіх войскаў у Літве.

«Літва непасрэдна зацікаўлена ў забеспячэнні незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, а таксама ў пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва. Таму я магу з упэўненасцю сказаць, што суверэнітэт Беларусі не знаходзіцца пад ваеннай ці нейкай іншай пагрозай — з боку Захад», — сказаў міністр нацыянальнай абароны Літвы Раймундас Каробліс, адказваючы на ​​рэакцыю Беларусі на размяшчэнне амерыканскага батальёна ў Літве.

Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка даручыў дзяржсакратару Рады бяспекі і міністру абароны распрацаваць і ў найбліжэйшы час прадставіць яму план мерапрыемстваў па адэкватным рэагаванні на дзеянні, звязаныя з размяшчэннем у Літве каля мяжы з Беларуссю бранятанкавай тэхнікі і кантынгенту ўзброеных сіл ЗША.

NN.by

9
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
23.10.2019 / 21:50
Совершенно - верно ! Никакой угрозы со стороны Запада - для Беларуси нет . Вся угроза - может быть только со стороны восточного *Старшего брата * ! Всякие там - Крымские и Донбасские сценарии .. 
5
Jan / Адказаць
23.10.2019 / 21:58
1) Робім маштабныя вучэнні Захад-2017 ля заходніх межаў.
2) Правакуем НАТА правесці свае вучэнні ля сваіх усходніх межаў.
3) Уводзім войскі, ратуем брацкую Белоруссію ад натаўскіх негра-геяў.
4) Праводзім "рэферэндум" пад шумок і далучаем да Расіі.
?????????
ПРОФІТ
6
Лявон Баршчэўскі / Адказаць
23.10.2019 / 21:59
ну, гэтая колькасьць амэрыканскіх жаўнераў і бранятэхнікі нават Ашмянскі раён фізычна ня здольная акупаваць.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру