24.10.2019 / 00:07

Чуткі: улады просяць праграмістаў забраць «Дынама» ўзамен за зялёнае святло на праект ІТ-універсітэта 13

Многія медыя 23 кастрычніка напісалі пра тое, што бізнэсмен Віктар Пракапеня разам з нейкай нявызначанай кампаніяй айцішнікаў мае купіць мінскае футбольнае «Дынама».

Потым, праўда, з'явіліся абвяржэнні, а яшчэ потым і ўвогуле інфармацыя, што купіць «Дынама» мае не Пракапеня, а расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў. 

Што адбываецца насамрэч? 

Як тлумачаць «Нашай Ніве» крыніцы, дэталёва знаёмыя з сітуацыяй, справа такая: нібыта набыццё «Дынама» — гэта ўмова, выстаўленая ўладамі да Пракапені і ягоных аднадумцаў, пры выкананні якой праграмісты атрымаюць магчымасць рэалізаваць тое, пра што нядаўна гаварылася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі — стварыць ІТ-універсітэт пры ПВТ. 

Вядома, што пасля судоў з Юрыем Чыжом футбольнае «Дынама» перайшло ва ўласнасць мінскіх уладаў. Актыў, па сутнасці, з'яўляецца праблемным, таму ідэя так элегантна прыстроіць «Дынама» да багатых спонсараў у вачах дзяржавы сапраўды можа выглядаць прыгожа — існуе думка, што праграмісты выйграюць ад прапанаванай схемы, таму мусяць неяк і «дапамагчы», узяўшы на баланс такі вось спартыўны «калгас». 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», перамовы яшчэ не скончаныя, а айцішнікі хацелі б дамовіцца без набыцця «Дынама». 

Перамовы ў актыўнай фазе, таму адназначна сказаць, адбудзецца ўгода ці не, пакуль нельга. 

Варта таксама дадаць, што такую трактоўку падзей падтрымліваюць не ўсе — некаторыя набліжаныя да Пракапені называюць гэта лухтой і адмаўляюць. 

NN.by

1
Туш / Адказаць
24.10.2019 / 01:59
Адразу падумалася, што справа ня чыстая, бо не будзе нармальны хлопец Пракапеня купляць мужыкоў у трусах, што пінаюць мячык і на якіх трэба траць безліч грошай незразумела  навошта. А тут вось яно як, жэстачайшэ.
2
Litvin z Pinska / Адказаць
24.10.2019 / 03:09
Дынама Менская пасля 8:1 ад Зяніткі як кажуць у Масковіі “Защкварено» таму бізнэсоўцы і шугаюцца ад гэтага клуба.
0
Явшоке / Адказаць
24.10.2019 / 08:21
Хорошо, что им не предложили 10 колхозов. В нашей системе по-другому не бывает
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру