Масква мае намер нарошчваць сваю прысутнасць у Афрыцы. Такую заяву зрабіў Уладзімір Пуцін на форуме «Расія — Афрыка» ў Сочы, перадае РБК.

Гаворка ідзе пра павелічэнне тавараабароту ў найбліжэйшыя чатыры-пяць гадоў у два разы. Цяпер ён перавышае $20 млрд. $7,7 млрд з іх прыпадае на гандаль з Егіптам. Расійскі лідар падкрэсліў, што ў Афрыцы ёсць мноства патэнцыйных партнёраў з вялікімі перспектывамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?