Бяседа ў гасцях у дзвюх знаёмых дзяўчын скончылася для мужчыны крымінальнай справай. Злачынец, скарыстаўшыся тым, што гаспадыня заснула, вырашыў выкрасці ўпрыгажэнні проста з яе. Адзін пярсцёнак ён зняў без асаблівых праблем, а вось другі не паддаваўся, і ён задзейнічаў зубы. Дзіўна, але ў яго ўсё атрымалася, жанчына так і не прачнулася. Вось толькі на пальцы жанчыны засталіся ранкі.

Мужчыну затрымалі, адзін з пярсцёнкаў ён паспеў здаць у ламбард. Як піша Дняпровец, судмедэксперты пацвердзілі, што сляды ад зубоў на пальцы пакінуў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?