Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 26 кастрычніка адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расею сухой малочнай прадукцыі Клецкага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» і вяршкоў налівам ЗТАА «Горацкі харчовы камбінат», паведамляе БелТА.
Рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў, прынятых мер, а таксама гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Адасланая ў Расію прадукцыя гэтых прадпрыемстваў павінна быць выраблена не раней за 26 кастрычніка і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.