Мужчына звяртаецца да кіяскёра:

— Колькі ў вас каштуе бутэлечка «колы»?

— Чатыры тысячы.

— А чаго так дорага?

— Дзве тысячы бутэлечка і дзве — сервіс.

Няма чаго рабіць: мужчына працягвае патрэбную суму. Але прадавец вяртае яму дзве тысячы рэшты. Мужчына здзіўлены пытаецца:

— Навошта? Вы ж сказалі, цана — чатыры тысячы?

— «Колы» няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0