24.10.2019 / 11:51

На вялікі канцэрт Лявона Вольскага прададзеныя ўсе квіткі 2

Арганізатары вялікага канцэрту Лявона Вольскага абвясцілі «солдаўт». Квіткоў у продажы больш няма.

Электрычны канцэрт у чатырох аддзяленнях пройдзе 26 кастрычніка ў найбуйнейшым мінскім клубе Prime Hall. Упершыню ў гісторыі на адной сцэне прагучаць паўнавартасныя сэты з песень гуртоў Мроя, N.R.M., ZET, VOLSKI. Сёлета гэтыя гурты адзначаюць свае юбілеі. Музыкі абяцаюць сапраўднае шоу з касцюмамі, адмысловым святлом і дэкарацыямі.

Адразу пасля гістарычнага канцэрту гурт Лявона Вольскага выпраўляецца ў тур па Беларусі. Адмысловая праграма «All inclusive» з найлепшымі гітамі ўсіх часоў прагрыміць у Магілёве, Віцебску, Маладзечне, Слоніме, Баранавічах, Берасці, Гародні і Салігорску (спіс гарадоў будзе дапаўняцца). Квіткі ўжо дасяжныя на сайце Kvitki.by і ў касах аператара па ўсёй краіне (у тым ліку крамы «Еўрасетка», «Сувязны», «На сувязі» ў любым горадзе).

NN.by

5
mikola ramanau / Адказаць
24.10.2019 / 12:09
Udaczy...!
6
Nokia / Адказаць
24.10.2019 / 13:40
Зараз дзесьці плача Пеця Паўлаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру