Здарэнні2323

Міліцыянт забіў сябе пасля смерці бацькі: падрабязнасці трагедыі пад Рэчыцай

Бяда здарылася ў вёсцы Холмеч у Рэчыцкім раёне. Тут памёр немалады мужчына, а на наступны дзень знайшлі мёртвым яго сына-міліцыянта.

Івану Яфімчыку было 36 гадоў. Ён быў родам з вёскі Холмеч, але служыў у Рэчыцы, у службе аховы.

«Іван быў нармальны хлопец, універсітэт скончыў, — кажуць пра яго мясцовыя жыхары. — Працаваў спакойна, часам дзяжурыў у райвыканкаме на вахце. Каб моцна піў ці штосьці такое — ніхто не чуў».

Яфімчык нярэдка прыязджаў да бацькоў, калі меў выходныя, дапамагаў з гаспадаркай. Тым больш што апошнім часам яго бацька і маці нярэдка жылі паасобку — сястра Івана нарадзіла двайнятак, таму маці часта ездзіла да дачкі, каб дапамагчы з дзецьмі. Бацька Івана, Анатоль, застаўся сам у доме. Анатолю Яфімчыку было ўжо за 70 гадоў, ён меў сур’ёзныя праблемы са здароўем.

22 кастрычніка Анатоль Яфімчык памёр.

Тэлеграм-канал Нехта паведаміў, што нібыта Іван збіў спачатку свайго бацьку, пасля нейкага яшчэ суседа. Але ў вёсцы гэта катэгарычна абвяргаюць. Кажуць, што не было бойкі ані з бацькам, ані з суседам.

«Бацька памёр, бо даўно хварэў. Ён выпіваў вельмі моцна ў свой час. Плюс дыябет, ціск, праблемы з сэрцам… Ён са жніўня не выходзіў з хаты. Ужо ўсе чакалі, што памрэ…

Але яго жонка даглядала і мужа, і ўнукаў. Нават калі заставалася ў дачкі, то знаходзіла час некалькі разоў на дзень зайсці да мужа», — кажуць суседзі.

Пасля на пахаванне бацькі прыехаў і Іван.

«Раніцай прыйшлі людзі на пахаванне і раптам крык: знайшлі Ваньку! Аказалася, што ён здзейсніў самагубства на лузе непадалёку. Чаму? А вось гэтага ніхто не ведае», — кажуць вяскоўцы.

Некаторыя з суседзяў кажуць, што смерць бацькі магла стаць апошняй кропляй.

«Ад Івана жонка сышла. Забрала дачку, пайшла замуж за іншага. Даўно ўжо гэта было, але ён вельмі моцна перажываў. Вельмі добры хлопец быў, вельмі. Можа, не вынес усяго гэтага, зараз моладзь такая…» — кажа іншая з суседак.

Анатоля Яфімчыка пахавалі 23 кастрычніка. На наступны дзень развіталіся і з яго сынам Іванам. Абодвух пахавалі на вясковых могілках у Холмечы.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку3

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot2

У Шатландыі школьнік знайшоў на пляжы абломкі карабля XVIII стагоддзя

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку3

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць