Парушальнікаў пагранічнага рэжыму затрымалі ў Белавежскай пушчы 20 кастрычніка. Брэсцкія памежнікі пераследавалі невядомых, якія рухаліся ў бок Польшчы.

Выкарыстоўваючы карту, «турысты» рушылі ў напрамку мяжы. Наблізіўшыся да памежнай паласы, спартсмены пералезлі праз сігналізацыйны комплекс і пайшлі ў напрамку граніцы.

Памежнікі ўсё ж затрымалі парушальнікаў. Гэта былі чацвёра грамадзян Алжыра. Як яны растлумачылі, мужчыны — члены клуба каратэ «Скарпіёны», і прыехалі ў Беларусь на спаборніцтвы па рукапашным баі. Толькі замест Гомеля, дзе праводзіліся спаборніцтвы, прыбылі ў Брэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0