Ідэя разбіць у зоне адпачынку невялікі фруктовы сад нарадзілася сумесна ў адміністрацыі Савецкага раёна і заснавальнікаў рэстарана-бровара, размешчанага на вул. Кульман. Для гэтага знайшлі адпаведнае месца — бліжэй да вул. Карастаянавай, дзе няма інжынерных сетак. Акрамя яблынь і груш, якія ўжо з'явіліся, вясной тут плануецца высадзіць персікавыя і абрыкосавыя дрэвы.

Мы пацікавіліся ў кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Юрыя Трушчанкі, чаму выбраны нетыповыя для Беларусі пладовыя дрэвы і ці можна будзе любому жадаючаму паласавацца ураджаем.

— Пасадкі як раз і прызначаны для жыхароў, — адзначыў Ю. Трушчанка. — Калі людзі не збяруць увесь ураджай, то рэстаран зможа выкарыстаць пакінутыя. Галоўнае, своечасова прыбіраць апалую садавіну, каб яна не прыцягвалі вос і іншых насякомых. Пра гэта мы дамовіліся з работнікамі аб'екта грамадскага харчавання.

Як удакладніў кіраўнік адміністрацыі, для пасадак выкарыстоўваюць дрэвы асаблівай разнавіднасці, яны растуць невысокія, па 2-3 метра, таму збіраць ураджай будзе зручна. Дарэчы, усе саджанцы — мясцовыя, беларускія.

— Спецыялісты мяркуюць, што ў нашым клімаце і персікі, і абрыкосы павінны пладаносіць. Вось і паглядзім, — працягнуў Ю. Трушчанка. — Такія расліны лепш прыжываюцца вясной, таму пасадкі запланавалі на гэты перыяд. Плануецца ўзяць некалькі дарослых дрэў, каб яны маглі даць плады ужо ў бліжэйшы сезон.

Каб саджанцы прыжыліся, для іх прадугледзяць кропкавы паліў — да кожнага дрэўца падвядуць спецыяльныя трубачкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?