Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Задача органаў улады — забяспечыць людзей працай.

Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Міхаіл Мясніковіч сёння на пасяджэнні аблвыканкама, піша БелТА.

На пасяджэнні разглядаўся ход рэалізацыі дэкрэта №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтву». «Гэта задача ўлады — даць людзям працу, каб чалавек меў магчымасць забяспечыць сябе і сваю сям'ю. Брэсцкая вобласць сёння мае самы высокі каэфіцыент нараджальнасці. Гэта значыць тэндэнцыя, што працоўныя рэсурсы будуць прырастаць, пазітыўная. І гэта абавязвае ўлады яшчэ ў большай ступені займацца працоўнымі месцамі «, - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0