Здароўе1919

Эксперымент у Гродне: Хуткая дапамога перадае частку выклікаў у паліклінікі. Як гэта працуе?

Гаворкі пра тое, каб звесці да мінімуму колькасць званкоў у хуткую, вядуцца ўжо некалькі год. Гродзенскія дактары вырашылі першымі ў краіне прывесці такую практыку да зладжанай сістэмы.

Усе выклікі ў хуткую дапамогу падзяляюцца на тры віды. Статус «экстранных» прысвойваецца тады, калі ёсць пагроза жыццю чалавека. Напрыклад, пры аварыі, страце прытомнасці, апёках цела.

Тэрміновыя выклікі звязаныя з рэзкім пагаршэннем стану здароўя (арытмія, сардэчны прыступ, крывацёк). 

Нарэшце, неадкладныя выклікі — тыя, што не маюць відавочных прыкметаў пагрозы жыцця (боль у жываце, высокая тэмпература). Стан такіх пацыентаў не пагоршыцца цягам сутак.

Каб зменшыць колькасць неадкладных выклікаў і засяродзіцца на экстранных і тэрміновых выкліках, станцыі хуткай дапамогі пераадрасавалі частку сваіх паўнамоцтваў паліклінікам, амбулаторыям і фельчарска-акушэрскім пунктам.

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў галоўны доктар Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Байгін.

«Згодна са статыстыкай, кожны трэці гродзенец звяртаецца ў хуткую дапамогу. Нехта не звяртаецца наогул, а хтосьці выклікае брыгаду па 100 разоў на год. За мінулыя гады неадкладных выклікаў было 78%, за дзевяць месяцаў гэтага года іх колькасць скарацілася да 52%.

Чаму так? У самім Гродне яшчэ чатыры гады мы сталі прымяняць практыку, калі неадкладнымі выклікамі займаюцца паліклінікі. Убачылі станоўчы вынік і вырашылі распаўсюдзіць гэты вопыт на вобласць», — расказвае Аляксандр Байгін.

«Нашы брыгады своечасова выязджалі на экстранныя ці тэрміновыя выклікі ў 99,96% выпадкаў. Але вось гэтыя чатыры сотыя сведчаць пра тое, што брыгада затрымалася на іншым выкліку і не паспела да пацыента», — тлумачыць ён.

Каб пазбегнуць такіх сітуацый, і было вырашана стварыць брыгады неадкладнай медыцынскай дапамогі пры паліклініках.

«Такія брыгады будуць выязджаць на выклік або кансультаваць пацыентаў у працоўныя дні, калі працуе паліклініка. Уначы, у выхадныя і святочныя дні ўсе выклікі застаюцца за хуткай», — удакладняе доктар.

Механізм просты. Пацыент тэлефануе ў хуткую дапамогу, а дыспетчар перанакіроўвае яго званок брыгадзе ў паліклініку.

«Канечне, у гэтай сітуацыі незадаволенымі застаюцца нашы калегі, дактары з паліклінік, маўляў, ім працы стала болей. Магчыма і так, але я хачу падкрэсліць, што час, які вызваліцца ў брыгад хуткай дапамогі, не будзе марнавацца на адпачынак. У вольны час дактары і фельчары павінны трэніравацца і адпрацоўваць навыкі аказання медыцынскай дапамогі», — кажа Аляксандр Байгін.

«НН»: У загадзе, падпісаным упраўленнем аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама, прапісана, што цяпер у пацыента павінна быць магчымасць кругласуткава кансультавацца з участковымі дактарамі, ці значыць гэта, што і ў начны час хуткая дапамога вызваліла сябе ад нагрузкі?

Аляксандр Байгін: За гэта я адказаць не магу. У маім падначаленні толькі хуткая дапамога. І я вас запэўніваю, што мы вельмі ўдзячныя паліклінікам за іх гатоўнасць пайсці нам насустрач.

«НН»: А ці не прасцей было павялічыць колькасць брыгад хуткай дапамогі?

АБ: Не. Павялічыцца колькасць брыгад — павялічыцца і колькасць выклікаў. Падыход да гэтага павінен быць комплексны. Трэба прывучаць насельніцтва да таго, што выклікі хуткай павінны быць сапраўды ў тэрміновых выпадках. На жаль, час ад часу нашы людзі працягваюць тэлефанаваць у хуткую нават тады, калі ім забаліць палец.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый11

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

У тайландскім лесе знайшлі хлопчыка, якога выхавалі сабакі1

Coca-Cola пад ціскам Трампа мяняе рэцэпт папулярных напояў2

Старшынёй фэдэрацыі футболу абралі Яўгена Булойчыка1

Марыя Шарапава прадае асабняк у Лос-Анджэлесе за $25 мільёнаў ФОТЫ

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?11

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый11

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць