У Таэбла (Эстонія) на тэрыторыі мясцовай гімназіі размешчана брацкая магіла, у якой пахаваныя як мінімум 25 савецкіх салдат. Некалькі гадоў таму там нават аднавілі помнік. Цяпер помнік знеслі, а па магіле ездзіць цяжкая тэхніка, там пачалося маштабнае будаўніцтва, паведамляе Postimees.

Кіраўнік аддзела па сувязях з грамадскасцю Дэпартамента аховы помнікаў даўніны Мадле Ліпус адказала, што парэшткі загінуўшых у Таэбла перапахаваны. Працы прайшлі ў ліпені 2019 года.

Ліпус паведаміла, што парэшткі былі пахаваны на Маардускіх могілках.

Памочніца кіраўніка Эстонскага ваеннага музея Хелен Круусвеэ сказала, што для перапахавання парэштак загінулых у Другой сусветнай вайне ў музей звярнулася Ляанэ-Нігулаская валасная ўправа: «Магіла аказалася ў раёне запланаванага будаўніцтва новай таэбласкай школы, і яе размяшчэнне не дазваляла захаваць годнае абыходжанне з ёй». Паводле яе слоў, магіла размяшчалася перад будынкам школы, побач з футбольным стадыёнам: «Па праекце будаўніцтва новага школьнага будынка і спартыўнай пляцоўкі, брацкая магіла аказвалася на тэрыторыі запланаванага каля школы стадыёна».

Яна ўдакладніла, што хутчэй за ўсё месца пахавання ўзнікла на гэтым месцы праз пару гадоў пасля заканчэння вайны, калі сабралі прах з розных магіл: «На памятным камяні былі ўказаны тры імені і 23 невядомыя салдаты. Але падчас эксгумацыі было выяўлена толькі сем трунаў, у якіх былі астанкі 11 чалавек — гэта савецкія салдаты, але іх асобы высветліць немагчыма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0