Паводле спецыялістаў ААН, для прыпынення росту выкідаў парніковых газаў у атмасферу, што дазволіць адтэрмінаваць глабальнае пацяпленне на 20 гадоў, чалавецтву трэба інвеставаць каля 300 мільярдаў даляраў у высадку новых дрэў, паведамляе Bloomberg.

Высадка дрэў дапаможа абсарбаваць лішнія выкіды вуглякіслага газу з атмасферы, які лічыцца найбольш шкодным для клімату парніковым газам. Дрэвы і расліны здольныя «замкнуць» вуглякіслы газ у глебе. Чалавецтва атрымае каля 20 гадоў на тое, каб развіць і адаптавацца да бясшкодных для клімату тэхналогій.

Для рэалізацыі плана чалавецтву неабходна аднавіць каля 900 млн гектараў зямлі, якія былі дэградаваны з-за чалавечай дзейнасці. Аднаўленне гэтых зямель і засаджванне іх раслінамі дазволіць канвертаваць дастатковы аб'ём біямасы для таго, каб паглынуць празмерныя выкіды парніковых газаў і збалансаваць выкіды CO2 на 15-20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0