Эва Маралес набраў 47,07% галасоў, яго бліжэйшы супернік Карлас Меса - 36,51%. Каб перамагчы ў першым туры, кандыдату трэба было набраць больш за 50% галасоў — або мінімум 40%, але з адрывам ад бліжэйшага суперніка ў 10%. Разрыў паміж кандыдатамі ў выніку склаў 10,56%. Яўка склала 88,31%, паведамляюць інфармагенцтвы.

Маралес ужо абвясціў пра сваю перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у першым туры. Яго павіншавалі з выбраннем МЗС Венесуэлы і Мексікі.

Падлік галасоў выклікаў крытыку апазіцыі і Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў, якая выступала назіральнікам на выбарах. Назіральнікі раяць правесці другі тур.

Падчас падліку галасоў у шэрагу гарадоў Балівіі пачаліся маніфестацыі, якія перараслі ў беспарадкі. Пратэстоўцы падпальвалі рэгіянальныя аддзялення выбарчага суда. Ужо вядома пра восем пацярпелых.

Эва Маралес — прадстаўнік карэннага насельніцтва Амерыкі, сацыяліст і прыхільнік вырошчвання кокі — кіруе Балівіяй ад 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0