Брэсцкае «Дынама» выходзіла на гульню са «Слуцкам», ведаючы, што БАТЭ згуляў унічыю з «Гомелем», а «Шахцёр» — наогул саступіў у Магілёве. Здавалася б, проста перамагай у праблемнага серадняка — і ўсё.

Брамнік «Гомеля» Дзяніс Каўлінаў змог адбіць пенальці ад БАТЭ і выратаваць нічыю. Фота: ФК «Гомель».

Брамнік «Гомеля» Дзяніс Каўлінаў змог адбіць пенальці ад БАТЭ і выратаваць нічыю. Фота: ФК «Гомель».

Але проста не атрымалася — да 79-й хвіліны лік быў 0:1 на карысць случчакоў. Але берасцейцы здолелі пераламіць ход сустрэчы дзякуючы ўдалым заменам і вырваць выніковую перамогу.

Што мы маем цяпер? За 5 тураў да канца Брэст апярэджвае БАТЭ і «Шахцёр» на 7 балаў. Але ў барысаўцаў яшчэ ёсць гульня ў запасе.

У любым разе, каб згубіць лідарства, брэсцкаму «Дынама» трэба страціць балы як мінімум у двух матчах пры ідэальнай гульні барысаўцаў. Улічваючы, што каляндар у двух лідараў амаль ідэнтычны, такі расклад выглядае фантастычным: за БАТЭ, канечне, вялікі досвед вырашальных матчаў, але ад іх не асабліва што залежыць, трэба чакаць няўдач канкурэнтаў.

Што да астатніх падзей, то тут варта адзначыць паразу мінскага «Дынама» ад «Віцебска» (адзін з мячоў камандзе Гурэнкі-старэйшага забіў ягоны сын Арцём), а таксама перамогу «Іслачы» ў Жодзіне ў разборцы за пяты радок.

А цяпер — да падзей наступнага тура.

«Нёман» — «Мінск»

Гарадзенцы і «гараджане» замыкаюць першую дзясятку ў табліцы з аднолькавай колькасцю балаў. У апошнім туры «Нёман» змог перамагчы ў Мазыры і крыху палепшыць сваё становішча.

Перамога над «Мінскам», які тыдзень таму не гуляў, можа перасунуць гарадзенцаў у першую палову, што не так і дрэнна для настолькі нестабільнага сезону.

Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».

«Энергетык-БДУ» — «Дынама-Мінск»

  • 26.10, 13:00. Мінск, РЦАР-БДУ.
  • Матч першага круга — 1:6

Мінскае міні-дэрбі было перанесена і адбудзецца днём у суботу.

Амаль увесь гэты тыдзень з'яўляецца інфармацыя пра новых гаспадароў «Дынама». Гэта то Пракапеня, то не Пракапеня, то Гуцэрыеў, то наогул ПВТ. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма, таму даводзіцца чакаць.

Што да гульні, дык, у адрозненне ад сваіх канкурэнтаў за месца ў вышэйшай лізе, «Энергетык» не здолеў зарабіць турнірных балаў у мінулым туры. У гульні з «Дынама» можна, канечне, разлічваць на станоўчы вынік з улікам нестабільнасці «бела-сініх» (яны не могуць выйграць вось ужо 3 туры запар), але для гэтага трэба будзе прыкласці шмат намаганняў.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Слуцк» — «Славія»

  • 26.10, 15:00. Слуцк, стадыён «Гарадскі».
  • Матч першага круга — 1:1

«Славія» выдала вельмі бадзёры старт чэмпіянату, у адрозненне ад «Слуцка», потым пачала буксаваць, і да 26 тура абедзве каманды падыходзяць з аднолькавай колькасцю балаў і незайздроснымі серыямі.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2,5

«Гомель» — «Дынама-Брэст»

  • 26.10, 17:00. Гомель, стадыён «Цэнтральны».
  • Матч першага круга — 0:3

Берасцейцы ў добрым настроі адпраўляюцца на ўсход Беларусі. Зноў самалётам. Там іх чакае «Гомель», які пачаставаў крыві аднаго з лідараў, а цяпер, каб уратавацца ад вылету, захоча зняць скальп з «Дынама», якому не змогуць дапамагчы Аляксандр Наёк і Арцём Мілеўскі.

Сяргей Крывец выйшаў у першы раз за сезон і тут жа адзначыўся голам. Фота: ФК «Дынама-Брэст».

Сяргей Крывец выйшаў у першы раз за сезон і тут жа адзначыўся голам. Фота: ФК «Дынама-Брэст».

На гэтым тыдні гульцом «бела-блакітных» стаў вядомы ўкраінскі абаронца Яўген Хачарыдзі, а таксама ходзяць чуткі, што з «Дынама» падпісаўся і лідар «Шахцёра» Эліс Бакай. На наступны год каманда ў Брэсце падбіраецца вельмі сур'ёзная.

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2,5

«Іслач» — «Дняпро»

  • 26.10, 19:00. Стадыён ФК «Мінск».
  • Матч першага круга — 0:3

Здаецца, справы ў «Іслачы» крышачку наладзіліся. Пасля нічыёй з мінскім «Дынама» было абгуляна жодзінскае «Тарпеда», прамы канкурэнт за 4 радок. За пяць тураў да канца на рахунку «ваўкоў» 41 бал, да запланаванай рысы ў 50 турнірных пунктаў засталося здабыць тры перамогі.

Але не ўсё так проста. «Дняпро» набрала 7 балаў у апошніх трох матчах і мае прыемны досвед перамогі над «Іслаччу» ў першым крузе. Каманда Івана Біёнчыка другі год запар добра праводзіць канцоўку сезона і, магчыма, зноў зможа выратавацца.

Прагноз «НН»: «Дняпро» не прайграе.

«Віцебск» — «Тарпеда-БелАЗ»

  • 27.10, 17:00. ЦСК ФК «Віцебск».
  • Матч першага круга — 0:1

«Віцебск» у канцоўцы чэмпіянату змог крыху рэабілітавацца за змазаны сезон. У каманды Ясінскага тры перамогі ў апошніх чатырох матчах.

А вось у «Тарпеда» не ўсё добра: пасля чатырох перамог запар каманда Пунтуса прайграла дзве гульні і апусцілася на шосты радок, хаця збіралася змагацца за чацвёрты. Усё пакуль магчыма (дзякуючы няўдачам мінскага «Дынама»), але трэба перамагаць.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2,5.

«Шахцёр» — БАТЭ

  • 27.10, 19:00. Стадыён «Будаўнік».
  • Матч першага круга — 1:3

«Шахцёр» ліхаманіць: у апошніх чатырох матчах салігорцы перамаглі толькі аднойчы, а таксама з'явіліся сур'ёзныя кадравыя праблемы. Так, Бакай і Анціч траўмаваныя (Бакай, як мы ўжо казалі, ужо адной нагой у Брэсце), Грамыка і Кавалёў падпісаліся з расійскім «Арсеналам», а таксама невядомы лёс трэнера Сяргея Ташуева — новы кантракт яму не прапаноўвалі.

Пакуль абедзве каманды маюць аднолькавую колькасць балаў, але ў БАТЭ ёсць гульня ў запасе. І вялікая імавернасць, што той, хто прайграе, з улікам станоўчага выніку брэсцкага «Дынама» ў Гомелі, канчаткова выбывае з чэмпіёнскай гонкі.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда» ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. На гэты раз пашанцавала «Гарадзеі». 

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?