Былы камандуючы Чарнаморскім флотам адмірал Аляксандр Вітко стане новым начальнікам Галоўнага штаба Ваенна-марскога флоту (ВМФ) Расіі. Пра гэта паведаміла у пятніцу tass.ru крыніца ў Мінабароны. 

«Галоўны штаб ВМФ узначаліць адмірал Аляксандр Вітко, на гэтай пасадзе ён заменіць віцэ-адмірала Андрэя Валожынскага. Як чакаецца, прызначэнне адбудзецца ў лістападзе бягучага года. Усе неабходныя для гэтага дакументы падрыхтаваныя», — распавёў суразмоўца агенцтва.

Адмірал Вітко нарадзіўся 13 верасня 1961 года ў Віцебску. Скончыў вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Нахімава ў Севастопалі. Ад 1984 да 2006 года прайшоў шлях ад памочніка камандзіра ракетнага катара да камандуючага войскамі і сіламі на паўночным усходзе Расіі. У 2006 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па стратэгіі і тактыцы сучаснага марскога бою. У 2009—2013 гадах — намеснік камандуючага Паўночным флотам, у 2013—2018 — камандуючы Чарнаморскім флотам. Ад 2018 года — намеснік галоўнакамандуючага ВМФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0