Фота Сяргея Гудзіліна
У выходныя будзе яшчэ адносна цёпла.
У суботу уначы і раніцай туман. Ноччу +5.. + 11°С, максімальная днём +13.. + 19°С. У Мінску +14.. +16°С.
У нядзелю днём +13.. + 20 ° С, па поўдні да + 22 ° С.
А вось у панядзелак, 28 кастрычніка, надвор'е абумовяць прахалодныя паветраныя масы з Балтыкі. Месцамі будзе парывісты вецер.
Ноччу +2.. + 8°С, па поўдні да + 10°С, днём +5.. + 12°С, па паўднёвым усходзе да + 14°С. Мінску — +9.. +11°С.
Паводле pogoda.by, мокры снег у Мінску абяцаюць у сераду раніцай.
Цікава, што ў 2017 і 2018 гг. першы снег у Мінску выпаў акурат у апошні тыдзень месяца (29-30 кастрычніка).