Фота: flyuia.com
«Міжнародныя авіялініі Украіны» спыняюць палёты ў Мінск, Рыгу і Аман. Скарачэнне праграмы палётаў абумоўлена неабходнасцю аптымізацыі выдаткаў авіякампаніі і вяртання яе ў зону бясстратнасці. Новы расклад уводзіцца з 16 лістапада 2019 года.
У прэс-службе «Белавія» Еўрарадыё не змаглі пракаментаваць, ці павялічыцца колькасць рэйсаў беларускага авіяперавозчыка ў Кіеў пасля 16 лістапада.
Зараз у Кіеў «Белавія» штодня здзяйсняе 5 рэйсаў. Такая ж колькасць рэйсаў «Кіеў — Мінск» і ў МАУ.