Сёння ў 12.30 у Мінскім гарадскім судзе быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе анархіста Змітра Паліенкі, паведамляе spring96.org

Змітра Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве. Прысуд — 3 гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову).

7 месяцаў знаходжання ў ізалятары залічваюцца па формуле «дзень за два».

Апроч таго, адзін год можа быць адмінусаваны за кошт амністыі. Але гэта палёгка ўступіць у сілу толькі калі Паліенка пройдзе лячэнне ад алкагалізму. 

Такім чынам, Паліенка ў найлепшым для сябе выпадку будзе знаходзіцца на хатняй хіміі каля 10 месяцаў.

Яго вызвалілі ў зале суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0