Унікальны выпадак у выбарчай практыцы: вылучэнец Яўген Шэўка, які прадстаўляе Рэспубліканскую асацыяцыю інвалідаў-вазочнікаў, пасля скаргі ў Мінскі гарадскі суд аб нерэгістрацыі яго кандыдатам быў усё ж-такі зарэгістраваны, піша spring96.org.

«Сябры, гэта перамога! Мінскі гарадскі суд зарэгістраваў мяне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Віншую сябе і ўсіх, хто верыў у мяне і заўзеў. Мне трэба было даказаць, што 11 подпісаў сапраўдныя — мне удалося гэта зрабіць, каб прайсці парог у 15 адсоткаў. І мяне зарэгістравалі […] Вялікі дзякуй тым, хто ў апошнія дні дапамагаў збіраць мне доказы, таму што без гэтых людзей нічога не атрымалася б…» — напісаў ён у фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0