25.10.2019 / 14:55

«Суседзі» падораць аўтамабіль і адправяць у Германію за набыццё прадуктаў 1

Пры набыцці прадуктаў харчавання можна атрымаць новы аўтамабіль Volkswagen ці падарожжа ў Германію. «Нямецкія вакацыі» праводзіць сетка крам «Суседзі» да 24 лістапада па ўсёй краіне.

Для пакупнікоў падрыхтавалі новы красовер Volkswagen Tiguan і 12 падарожжаў у Германію, якія ўключаюць наведванне Берліна, Лейпцыга і Дрэздэна. Прадугледжаны і іншыя падарункі — 1200 падарункавых сертыфікатаў па 25 рублёў. Кожны тыдзень будуць выдаваць па два туры і 200 сертыфікатаў. А ўладальнік аўтамабіля вызначыцца 29 лістапада.

Для ўдзелу трэба здзейсніць куплю ад 10 рублёў у любой краме «Суседзі» і паказаць на касе бонусную карту «Купілка». Да гэтага варта зазірнуць у асабісты кабінет і даць згоду (калі не рабілі гэтага раней) на ўдзел у гульні. Як і заўсёды, у чэк павінен увайсці мінімум адзін тавар-партнёр. Але выбар на рэдкасць вялікі — больш чым 500 пазіцый, у тым ліку мука, сокі, кетчуп і нават скумбрыя. Калі ўсё зроблена правільна, выдаецца гульнявы код.

Улетку «Суседзі» праводзілі «Французскія вакацыі», якія выклікалі вялікі ажыятаж — за два месяцы паступіла звыш 100 000 гульнявых кодаў. У гэты раз рытэйлер абраў Германію.

0
Матёрый / Адказаць
12.11.2019 / 18:16
Раньше силой в Германию везли. Сегодня это дело надо выйграть. Вот как времена меняются.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру