25.10.2019 / 14:42

Міліцыянты ў Хойніках выратавалі чалавека на пажары

23 кастрычніка а 21:30 участковы інспектар капітан міліцыі Мукан Бахціяраў і памочнік аператыўнага дзяжурнага Хойніцкага РАУС старшына міліцыі Сяргей Клівенчык, знаходзячыся на вуліцы Савецкай, пачулі трэск і пах гару, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Гэта гарэлі гаспадарчыя пабудовы побач з двухпавярховым шматкватэрным домам. Міліцыянты ў адным з хлявоў убачылі адчыненыя дзверы. У праёме ляжаў чалавек. Менавіта з гэтага памяшкання і ішло асноўнае полымя. Праваахоўнікі падхапілі мужчыну і адцягнулі ад палаючых пабудоў.

Практычна адразу пад'ехалі ратавальнікі і пачалі тушыць полымя. Мужчыне была выкліканая хуткая дапамога.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру