Забойца васьмімесячнай дзяўчынкі ў Лунінцы прысуджаны да расстрэлу. Такое рашэнне вынес Брэсцкі абласны суд, паведамляе Tut.by.

26-гадовая маці дзяўчынкі і яе 48-гадовы знаёмы прызнаныя вінаватымі ў групавым забойстве дзіцяці з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх намераў.

Кожны з іх атрымаў максімальна магчымы тэрмін — маці далі 25 гадоў зняволення, а яе падзельніка расстраляюць.

Абвінавачаныя. Фота Станіслава Каршунова, Tut.by

Абвінавачаныя. Фота Станіслава Каршунова, Tut.by

Трагедыя адбылася ў Лунінцы год таму. Увечары 27 кастрычніка 2018 года бацька дзяўчынкі вярнуўся дадому і знайшоў труп дачкі. У гэты час у кватэры знаходзіліся 25-гадовая маці дзіцяці Наталля і яе 47-гадовы знаёмы Віктар. Абое былі п'яныя. Экспертыза выявіла ў маці 1,6 праміле этылавага спірту ў крыві, у мужчыны — 1,2.

Цела дзяўчынкі было без галавы.

Забітае дзіця.

Забітае дзіця.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0