У Брытаніі па падазрэнні ў датычнасці да гібелі 39 кітайскіх мігрантаў арыштаваны два чалавекі — мужчына і жанчына. Ім прад'яўленыя абвінавачванні ў ненаўмысным забойстве і ўдзеле ў гандлі людзьмі, паведамляе BBC.

Абаім арыштаваным 38 гадоў, яны жыхары графства Чэшыр.

39 цел былі выяўленыя ў фуры, прыпаркаванай у прамысловай зоне гарадка Грэйс графства Эсэкс у ноч на сераду.

Кіроўцы фуры на месцы не аказалася, але ён неўзабаве быў затрыманы па падазрэнні ў забойстве. Ім аказаўся 25-гадовы ірландзец Мо Робінсан.

Сярод загінулых 31 мужчына і восем жанчын. Брытанская паліцыя мяркуе, што ўсе яны грамадзяне Кітая. Аднак прадстаўнік кітайскага МЗС Хуа Чуньін заявіла, што такой упэўненасці няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0