25.10.2019 / 17:33

З самага высокага будынка Мінска зваліўся чалавек

У Мінску каля бізнэс-цэнтра «Роял Плаза» знойдзена цела мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні, паведамляе Следчы камітэт.

Цела мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні было выяўлена 25 кастрычніка каля 15.20. Следча-аператыўнай групай праводзіцца агляд месца здарэння.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру