У Гомелі п'яны 65-гадовы жыхар абласнога цэнтра імітаваў прыступ эпілепсіі і ўдарыў фельчара, паведамляе міліцыя.

Інцыдэнт здарыўся вечарам 23 кастрычніка. Мінакі звярнулі ўвагу на неадэкватныя паводзіны пажылога мужчыны, які гучна мацюкаўся, кідаўся з боку ў бок і спрабаваў пашкодзіць аўтамабілі. На дэбашыра выклікалі міліцыю.

Гамяльчук зразумеў, што яго хочуць даставіць у РАУС для разбору, і зымітаваў прыступ эпілепсіі. Праваахоўнікам прыйшлося выклікаць медыкаў. У машыне хуткай дапамогі гараджанін не супакоіўся. Падчас агляду ён кулаком ударыў фельчара па твары. Міліцыянер даставіў пацыента ў райаддзел.

У камеры мужчына, ужо цвярозы, расказаў, што папрасіў выклікаць хуткую дапамогу ў надзеі пазбегнуць адказнасці. Ён раскаяўся, патлумачыў, што такія паводзіны справакаваў алкаголь.

Завялі крымінальную справу за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0